Пад аэрапортам "Мінск" сутыкнуліся грузавы Mercedes і Toyota Land Cruiser
Па словах відавочцаў, аварыя адбылася на скрыжаванні трас М1 і М2.
Паводле папярэдніх звестак, ніхто з людзей сур'ёзна не пацярпеў, інфармуе onliner.by. Удзельнікамі ДТЗ сталі грузавы Mercedes і Toyota Land Cruiser апошняга пакалення з маскоўскімі нумарамі.
Паведамляецца, што Toyota збіралася спусціцца з моста, і ў той час Mercedes стукнуў яе ззаду. Па словах відавочцаў, у кіроўцы грузавога аўтамабіля былі праблемы з рукой і нагой — яго моцна заціснула.


Фота — onliner.by