Пацыент таксікалагічнага аддзялення ў Гомелі напаў з нажом на доктара
У гомельскай лякарні пацыент таксікалагічнага аддзялення напаў з нажом на дзяжурнага доктара, паведамляе прэс-служба МУС.
Здарэнне адбылося падчас начнога абыходу 16 студзеня. Мужчына нанёс лекару ўдары нажом у раён шыі і рук.
Калегі медыка паведамілі пра напад паставому міліцыянту. Той разам з напарнікам затрымаў нападніка.
Жыццю пацярпелага доктара нічога не пагражае: ён знаходзіцца на амбулаторным лячэнні.
На гамельчука, які напаў на лекара, пачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства.