Па ўсёй Беларусі затрымліваюць і выклікаюць у КДБ настаўнікаў
Пачаўся палітычны пераслед удзельнікаў тэлеграм-чата "Адукаванкі" / adukavanka.org
Па ўсёй Беларусі затрымліваюць і выклікаюць у КДБ настаўнікаў, паведамляе "Вясна". Яны праходзяць па справе праекта рэсурснай дапамогі "Адукаванка". Напярэдадні стала вядома, што ў канцы лета дзяржбяспека прызнала яго "экстрэмісцкім фармаваннем".
"Адукаванка" — некамерцыйная грамадзянская ініцыятыва, арыентаваная на дапамогу настаўнікам. Цяпер жа пачаўся палітычны пераслед удзельнікаў яе тэлеграм-чата. А ў ім абмяркоўваліся ўрокі, інвацыйныя тэхналогіі выкладання матэрыялаў і падобныя педагагічныя пытанні.