Па паўднёвым захадзе Беларусі ў аўторак чакаюцца навальніцы

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота

У аўторак, 9 верасня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

Уначы будзе пераважна без ападкаў, а зранку і ўдзень у асноўным па паўднёва-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца ўсходні, уначы — слабы, удзень — умераны, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 градусаў са знакам "плюс", месцамі будзе 6-8 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +20...+26 градусаў.

Прыкладна такое ж надвор'е чакаецца і ў сярэдзіне тыдня. Месцамі будуць ісці кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўдзень складзе 20-27 градусаў вышэй за нуль.

Па паўднёвым захадзе Беларусі ў аўторак чакаюцца навальніцы
Прагноз надвор'я на 9 верасня
Па паўднёвым захадзе Беларусі ў аўторак чакаюцца навальніцы
Прагноз надвор'я на 9 верасня

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.