Па Мінску адправіцца "пакістанскі" трамвай
"Пакістанскі" трамвай у Мінску / minsknews.by
23 траўня па Мінску пачне хадзіць незвычайны трамвай: яго кузаў упрыгожаны ў тэхніцы Truck art, якая карыстаецца папулярнасцю ў Пакістане, пішуць "Мінск-навіны". Яго можна будзе пабачыць на маршруце №9.
Truck art — від мастацтва, папулярны ў Пакістане. Фургоны, аўтобусы і рыкшы дэкаруюць асаблівай тэхнікай роспісу і ўпрыгожваюць кветкамі.
Мінскі трамвай, распісаны ў такой тэхніцы, з'явіцца да 30-годдзя устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Пакістанам.
"Пакістанскі" трамвай у Мінску / minsknews.by
Тэхніка Truck art / minsknews.by
"Пакістанскі" трамвай у Мінску / minsknews.by