Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук выйшла замуж

Маргарыта Ляўчук і Руслан Карнійка / instagram.com/margarita.levchuk.official
Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук выйшла замуж за "самага неверагоднага мужчыну, сапраўднага украінскага героя і шыкоўнага прыгажуна". Пра гэта яна распавяла ў Instagram. Яе абранікам стаў 40-гадовы Руслан Карнійка. Вяселле адбылося у Харкаве. Ляўчук таксама паведаміла, што чакае дзіця.
Маргарыта Ляўчук — былая салістка Нацыянальнага тэатра оперы і балета. Падчас выбараў 2020 года яна падтрымала пратэстоўцаў і была вымушана з'ехаць з Беларусі. Разам з блогерам Андрэем Павуком стварыла сатырычны праект "Чырвоная зеляніна". В чэрвені Брэсцкі абласны суд вынес завочныя прысуды па справе Павука за яго сатырычны канал "Рудабельская паказуха". Раней гэты канал быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем". Павуку прысудзілі 12 гадоў калоніі. За ўдзел у "Рудабельскай паказусе" на тэрміны ад 6 да 8 гадоў асуджаныя і артысты, у тым ліку і Маргарыта Ляўчук.
Апошнім часам Ляўчук праводзіць большую частку часу ва Украіне, дзе выступае з серыяй дабрачынных канцэртаў у рамках ініцыятывы "Культурны дэсант".


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.