“Нёман” датэрмінова стаў чэмпіёнам Беларусі па хакеі
Гэта адбылося дзякуючы перамозе ў матчы 21 лютага ў Наваполацку ў гасцях у “Хіміка-СКА”.
Гродзенцы абыгралі наваполацкі клуб з лікам 4:2 (2:1, 2:0, 1:0). Нагадаем, што “Нёман” з’яўляецца дзеючым чэмпіёнам Беларусі.
Тым часам мінскае “Юнацтва” саступіла ў гасцях “Гомелю” — 0:2. Гэта ўжо трэцяя запар параза ў сталічнага хакейнага клуба.
Яшчэ два матчы гэтага тура рэгулярнага чэмпіянату Беларусі скончыліся з наступнымі вынікамі: “Ліда” — “Магілёў” — 5:4 (2:1, 2:2, 1:1), “Шахцёр” — “Віцебск” — 4:1 (3:0, 0:1, 1:0).