"Нёман" чацвёрты год запар выйграў турнір "Белазавец" у Жодзіне
"Нёман" дэманструе ў Жодзіне зайздросную стабільнасць / t.me/fcneman/
"Нёман" чацвёрты год запар выйграў турнір "Белазавец" у Жодзіне. У пятніцу ў рашаючым матчы гродзенцы абыгралі "Тарпеда-БелАЗ" — 2:1. Пераможны гол на 71-й хвіліне забіў Антон Сучкоў.
Раней "Тарпеда-БелАЗ" выйграла ў "Мінска" (1:0), як і "Нёман" (2:0). Таму гродзенцаў у сённяшнім матчы задавольвала нічыя.
Іван Садаўнічы — найлепшы гулец на турніры / t.me/fcneman/