Нямецкія танкі "Леапард 2" ужо ва Украіне — Der Spiegel
Танк "Леапард 2" / war.novyny.live
Ва Украіну ўжо прыбылі нямецкія танкі "Леапард 2", перадае DW са спасылкай на Der Spiegel.
Паведамляецца, што ва Украіну з ФРГ прыбылі 18 танкаў. Акрамя таго, як даведаліся журналісты, у зону баявых дзеянняў прыбылі каля 40 нямецкіх БМП Marder.
Раней паведамлялася, што Польшча перадала Украіне некалькі сваіх танкаў "Леапард".
Агулам Украіна разлічвае атрымаць 100 танкаў "Леапард 2" з дванаццаці краін.