Новым старшынёй федэрацыі футбола можа стаць чыноўнік з Мінаблвыканкама

Шерстнёв и Булойчик

Мікалая Шарснёва (на калажы злева) на чале АБФФ можа змяніць Яўген Булойчык (на калажы справа)? / Коллаж Euroradio

Новым старшынёй Беларускай федэрацыі футбола замест Мікалая Шарснёва можа стаць начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканкама Яўген Булойчык, піша bel.football.

Шарснёў узначальвае федэрацыю ўжо два гады.

Раней Булойчык займаў шэраг кіраўнічых пасад у спартыўных структурах, мае досвед працы як у адміністрацыйнай, так і ў трэнерскай сферы.

Нагадаем, што Мікалай Шарснёў атрымаў пасаду ва ўпраўленні справамі Аляксандра Лукашэнкі.

Асаблівасці выбараў старшыні Беларускай федэрацыі футбола

Нельга проста так замяніць старшыню федэрацыі на іншага, як гэта прынята ў сістэме Лукашэнкі.

Выбары старшыні праходзяць у адпаведнасці са Статутам арганізацыі. Працэдура ўключае вылучэнне кандыдатаў, правядзенне справаздачна-выбарнай канферэнцыі і тайнае галасаванне.

Калі працэдура будзе парушаная, УЕФА накладае санкцыі на нацыянальную федэрацыю — аж да дыскваліфікацыі зборнай і адхілення клубаў ад удзелу ў еўракубках.

Падобныя спробы Лукашэнка ўжо рабіў раней, але да рэальных дзеянняў не даходзіла — нехта даводзіў яму пра магчымыя наступствы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.