Новым прэзідэнтам Эстоніі стаў дырэктар Нацыянальнага музея
 
  У Эстоніі выбралі новага прэзідэнта. Ім стаў дырэктар Эстонскага нацыянальнага музея Алар Карыс.
Цяперашняя прэзідэнтка Эстоніі Керсці Кальюлайд не стала балатавацца на новы тэрмін.
Карысу 63 гады. Ён малекулярны генетык і біёлаг развіцця. Ён працаваў рэктарам Эстонскага ўніверсітэта прыродазнаўчых навук (2003-2007) і Тартускага ўніверсітэта (2007-2012). У 2017 годзе ўзначаліў Эстонскі нацыянальны музей.
На пасаду прэзідэнта Алар Карыс заступіць з 11 кастрычніка.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
