Новы штам каранавіруса ў Беларусі пакуль не выяўлены
Медык у ахоўным касцюме, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Штам каранавіруса Пірола ў Беларусі пакуль не зарэгістраваны, кажуць у Міністэрстве аховы здароўя. Упершыню гэты варыянт каронавіруса быў знойдзены ў канцы ліпеня 2023 года ў Ізраілі. На пачатак верасня выпадкі кавід, выкліканыя штамам Пірола, былі выяўлены ўжо ў 15-ці краінах. Аднак пакуль па ліку заражэнняў Пірола праіргрывае іншаму варыянту — рэкамбінантнай форме віруса ХВВ.1.5.
Лічыцца, што Пірола з'яўляецца больш заразным штамам у параўнанні з папярэднікамі. Сусветная арганізацыя аховы здароўя ўключыла яго ў спіс варыянтаў COVID-19, якія знаходзяцца пад наглядам. Экспэртаў турбуе, што новы штам мае здольнасьць ухіляцца ад імунітэту, набытага пасля захворвання іншымі штамамі COVID-19 альбо пасля вакцынацыі. Пры гэтым пакуль няма доказаў, што гэты варыянт выклікае больш цяжкую хваробу або больш высокі ўзровень смяротнасці. Сімптомы мала адрозніваюцца ад тыповых прыкмет каранавіруснай інфекцыі.