"Новую газету" аштрафавалі за рэпартаж з акупаванага расіянамі Херсона
"Новую газету" аштрафавалі на 350 тысяч расійскіх рублёў за рэпартаж з акупаванага расіянамі Херсона (за распаўсюд "загадзя недакладнай грамадска значнай інфармацыі"). Каб напісаць яго, журналістка Алена Касцючэнка працяглы час правяла ў горадзе, хавалася ў сяброў, у сяброў сяброў, збягала ад назірання, рызыкавала жыццём.
Рэдакцыя "Новай" раней выдаліла гэты знакавы тэкст са свайго сайта па патрабаванні Генпракуратуры РФ. Але яго можна прачытаць на сайце Еўрарадыё.