Ноччу ў Беларусь заходзілі мінімум 8 "шахедаў"
"Шахед" / focus.ua
Як мінімум восемь дронаў-камікадзе гэтай ноччу парушылі паветраную прастору Беларусі, піша маніторынгавая група "Беларускі Гаюн".
Дроны заходзілі ў Палескі запаведнік, рухаліся курсам на Брагін і Хойнікі. Першы заход беспілотніка ў беларускую паветранаую прастору быў зафіксаваны ў 23:51.
Па дадзеных маніторынгавай групы, авіяцыя ВПС Беларусі ноччу не ўзнімалася.