Невядомы паведаміў пра міну ў парку Чалюскінцаў у Мінску

Невядомы паведаміў пра міну ў парку Чалюскінцаў у Мінску

30 чэрвеня каля 12-й гадзіны міліцыя пачала эвакуяваць людзей з парку Чалюскінцаў у Мінску. Як паведамляе tut.by са словаў прадацоў, якія працуюць у парку, іх папрасілі пакінуць тэрыторыю мінімум на дзве гадзіны. Нагодай стаў сігнал, быццам у парку закладзеная міна.

Гэтыя звесткі пацвердзіў журналістам начальнік прэс-службы ўнутраных войскаў МУС Уладзімір Пархомцаў: "Невядомы на лінію 102 паведаміў, нібыта парк Чалюскінцаў замініраваны. На месцы ўжо працуе наша сапёрна-піратэхнічная група".