Невядомы адкрыў страляніну каля будынка ФСБ у цэнтры Масквы (відэа)

Невядомы адкрыў страляніну каля будынка ФСБ у цэнтры Масквы (відэа)

У Маскве на Кузнецкім мосце каля будынка ФСБ невядомы адкрыў страляніну. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, якую перадае расійская "Новая газета", як мінімум адзін чалавек загінуў. Гэта супрацоўнік ФСБ. Ёсць і параненыя.

Мяркуецца, што чалавек з зброяй забарыкадаваўся ў будынку на Вялікай Лубянцы і пачаў адтуль страляць. Па словах відавочцаў, былі чутныя гукі выбуху.

Сведкі кажуць, што перастрэлка пачалася каля 18:00. З навакольных кавярняў нікога не эвакуявалі. 

Раён інцыдэнту ачапляюць і перакрываюць рух па ім. 

Дарэчы, заўтра, 20 снежня, у Расіі адзначаецца Дзень работнікаў органаў бяспекі — уласна кажучы, таго самага ФСБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.