Непаўналетні наркадылер трапіў за краты на 9 гадоў
Такі тэрмін 16-гадовы хлопец правядзе ў месцах пазбаўлення волі.
Як паведамляе тэлеканал “Вараг”, непаўналетні пінчук трапіўся на гандлі так званымі спайсамі — гэта курыльныя сумесі, апрацаваныя хімічнымі наркатычнымі рэчывамі.
Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, юнак не знаходзіўся на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, аднак вельмі агрэсіўна паводзіў сябе ў школе і пастаянна канфліктаваў з настаўнікамі і аднакласнікамі. Прадаваў ён наркатычнае зелле ў пінскіх навучальных установах і нават ў пінскай лякарні, дзе яго самога ратавалі пасля спайсавага “перадозу”.