Некаторыя маркі цыгарэт падаражэлі, некаторыя — патаннелі
Ад 1 траўня максімальныя рознічныя кошты на пяць марак цыгарэт павышаныя на 1,4-13,2%, на дзве маркі — зніжаны на 20-24,3%.
Як інфармуе БелаПАН, на імпартаваную марку Aroma кошт вырас на 13,2% да 21,5 тыс. рублёў за пачак. Кошт цыгарэт Richmond павялічыўся на 8,7% да 25 тыс. рублёў.
Кошт версій цыгарэт Davidoff (Blue, Classic, Classic Slims, Gold, Gold Slims) павялічаны на 2,6% да 19,5 тыс. рублёў за пачак. Цыгарэты Davidoff Black і Davidoff White падаражэлі на 3,3% да 15,5 тыс. рублёў.
Кошт цыгарэт "Фэст" і "Фэст 7" павялічаны на 1,6% да 6,3 тыс.; цыгарэт Pall Mall Premium (Silver, Blue, Azure) — на 1,4% да 10,95 тыс. рублёў.
Новая марка цыгарэт Cooper Super Slims (Red, Gold) будзе каштаваць 7,75 тыс. рублёў.
У той жа час кошты на цыгарэты West Compact (Red, Silver) зніжаныя на 24,3% да 7,95 тыс. рублёў, на цыгарэты Style (Pink, Black) — на 20% да 7,95 тыс. рублёў.
Фота — euromag.ru