Нецвярозы мужчына перабягаў МКАД і трапіў пад Ford

Нецвярозы мужчына перабягаў МКАД і трапіў пад Ford

Нецвярозы мужчына перабягаў Мінскую кальцавую аўтадарогу і трапіў пад Ford. Ён атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.

Як інфармуе onliner.by, здарэнне адбылося ў панядзелак каля 14.30 на знешнім коле МКАД. Мужчына бег налева па ходу руху машын з боку вёскі Ждановічы. Ford Explorer збіў яго на трэцяй паласе. Аўтамабіль атрымаў пашкоджанні. Праводзіцца праверка.