Небяспечны злачынца, якога шукае мінская міліцыя, напаў на букмекерскую кантору

Небяспечны злачынца, якога шукае мінская міліцыя, напаў на букмекерскую кантору

Небяспечны злачынца, якога абвясціла ў вышук сталічная міліцыя, скраў 18 мільёнаў рублёў з букмекерскай канторы. Падрабязнасці гэтай справы паведаміў увечары 30 студзеня тэлеканал АНТ у праграме “Навіны”.

Паводле тэлеканала, налётчык увайшоў у офіс кампаніі на вуліцы Філімонава ў Мінску і здзейсніў разбойны напад у літаральным сэнсе голымі рукамі. Ён прымяніў грубую сілу ў дачыненні супрацоўніцы канторы, схапіў грошы і збег.

Момант здзяйснення злачынства зафіксавалі камеры відэаназірання. Міліцыя просіць грамадзян дапамагчы ў пошуку злачынцы.