Названыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
П'ер Агасціні, Ферэнц Краўс і Ан Люілье / Нобелеўскі камітэт
Сёлета Нобелеўская прэмія па фізіцы прысуджаная П'еру Агасціні, Ферэнцу Краўсу і Ан Люілье. Іх узнагародзілі за стварэнне метадаў вывучэння дынамікі электронаў у рэчыве.
У панядзелак назвалі нобелеўскіх лаўрэатаў у галіне медыцыны: імі сталі Каталін Карыка і Дру Вайсман.
У сераду назавуць імёны нобелеўскіх лаўрэатаў па хіміі, у чацвер — па літаратуры, а ў пятніцу — прэміі міру.