Названыя беларускія музыкі з найбольшай колькасцю слухачоў
"Молчат дома" / Еврорадио
Музычны блог "Клік" сабраў звесткі пра колькасць слухачоў на платформе Spotify розных беларускіх музыкаў. У выніку складзены рэйтынг:
1 месца — Molchat Doma, 2,36 мільёна слухачоў у жніўні;
2 месца — OBLXKQ, 1,22 мільёна;
3 месца — Findmyname, 861 тысяча слухачоў;
Далей у спісе ідуць Макс Корж (809 тысяч) і Ціма Беларускіх (730 тысяч). У дзясятку таксама ўваходзяць Romantica, ЛДСП, Nikitata, БІ-2 і YHHB.