Настаўнік на ўроку заклеіў дзецям раты скотчам
Ва ўкраінскім горадзе Крывы Рог настаўнік на ўроку харэаграфіі заклеіў сямігадовым дзецям раты скотчам. Перад гэтым ён рабіў заўвагі школьнікам за размовы, але яны не рэагавалі. У выніку да заканчэння ўроку дзеці былі з заклеенымі ратамі, інфармуе УНІАН.
Бацька адной з дзяўчынак, удзельнік антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе, заявіў, што ўчынак настаўніка прынізіў годнасць дзіцяці. Ён мае намер дамагацца, каб настаўніка пакаралі.
Сёння стала вядома, што настаўніца малодшых класаў, якая ў Смаленску на ўроку заклеіла скотчам рот вучню (ён размаўляў з аднакласнікам), звольнілася на ўласнае жаданне. Яна папрасіла прабачэння за свой учынак у вучняў і іх бацькоў.