Наскевіч: Колькасць злачынстваў у Беларусі знізілася на 4%
Колькасць злачынстваў у Беларусі ў 2016 годзе знізілася на 4%. Пра гэта ў праграме "Трэба разабрацца" на тэлеканале АНТ паведаміў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч.
Наскевіч: "У цэлым карціна злачыннасці ў параўнанні з папярэднім годам (а мы звычайна ацэньваем са справаздачным перыядам мінулым) у нас стала лепш. Колькасць зарэгістраваных злачынстваў дзесьці на 4% менш, чым у мінулым годзе. Таму сітуацыя стабілізуецца".
Старшыня Следчага камітэта адзначыў, што гэта рэальныя лічбы. З сённяшнім узроўнем развіцця інфармацыйных тэхналогій схаваць нейкае злачынства, не зарэгістраваць яго "практычна немагчыма", сказаў Іван Наскевіч.