“Насаліць” Канадзе? Навошта ЗША здзелка з Лукашэнкам — эфір з Вольгай Лойка
Вольга Лойка / Наша Ніва
У суботу ў Мінску з Лукашэнкам сустрэўся спецпасланнік Трампа Кіт Келаг, пасля чаго на свабоду выйшлі 14 палітвязняў, сярод якіх — Сяргей Ціханоўскі. Версій пра тое, чаму беларускі рэжым адпусіў аднаго са сваіх самых ненавісных ворагаў, некалькі — гэта і вялікая прага легітымнасці, і спроба выйсці з-пад расійскага ўплыву, і зняццё санкцый, і развал шэрагаў дэмсілаў у эміграцыі.
Пра тое, у чым сапраўдная прычына візіта Келага ў Беларусь і ці не памыліўся Лукашэнка, выпусціўшы Ціханоўскага, гутарым з былой палітвязынкай, галоўнай рэдактаркай выдання Plan B. Вольгай Лойка.