Наркаман у гродзенскай краме схаваў у штаны 7 палак каўбасы
Хлопец планаваў прадаць скрадзеныя прадукты і купіць мак.
У краму ён прыйшоў каля 6-й гадзіны вечара. Хлопец палічыў, што ніхто не бачыў, як ён засунуў у штаны каўбасу. Аднак на выхадзе яго паспрабавала спыніць супрацоўніца крамы, аднак зламыснік яе адпіхнуў і кінуўся ўцякаць. Ён вырваўся з будынка і пабег, выкідаючы па дарозе каўбасу.
Наркамана хутка вылічылі па відэазапісе і заплечніку, які ён пакінуў у камеры захоўвання ў краме. Яго дзеянні былі кваліфікаваныя як рабунак. Справу ўжо накіравалі ў суд, інфармуе "Гродзенская праўда".
Фота — sb.by