Наогул без зменаў: Украіна выказалася пра сітуацыю на мяжы з Беларуссю
Мяжа Украіны і Беларусі / rv.suspilne.media
Украінскія памежнікі не фіксуюць павелічэння тэхнікі ці асабовага складу на тэрыторыі Беларусі, сказаў спікер Дзяржпамежслужбы Андрэй Дземчанка ў эфіры тэлемарафону.
"Сітуацыя на лініі мяжы, з таго, што мы можам візуальна назіраць — наогул без зменаў. Ні перамяшчэння тэхнікі, ні асабовага складу з падраздзяленняў войска Беларусі не адбываецца", — кажа Дземчанка.
Аднак беларускі кірунак у Кіеве працягваюць лічыць пагрозай. Там мяркуюць, што на Беларусь працягвае ціснуць Расія, патрабуючы дэстабілізаваць сітуацыю на мяжы ці "больш поўна далучыцца да гэтай вайны".
— Спадзяюся, у Беларусі хопіць здаровага сэнсу не паддавацца на ўсе гэтыя дзеянні Расіі, на ціск Расіі", — сказаў Дземчанка.
Днямі Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што перакіне траціну беларускага войска да мяжы, бо там нібыта знаходзіцца больш за 120 тыс. украінскіх вайскоўцаў.