Надвор'е на панядзелак 4 верасня: дажджы, навальніцы і да +25
Беларусь / Еўрарадыё / Беларусь / Еўрарадыё
У панядзелак 4 верасня ў Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, месцамі пройдуць дажджы і навальніцы, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Згодна з прагнозам, уначы і раніцай у асобных раёнах краіны магчымы туман. Вецер будзе няўстойлівы і слабы, часам умераны.
Ноччу тэмпература паветра складзе 6 —14 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе цёпла: ад 20 да 25 градусаў. Сіноптыкі не выключаюць, што сёлетні верасень у Беларусі можа быць цяплейшым, чым звычайна.