Надвор'е на нядзелю: мокры снег з дажджом і крыху падмарозіць
Беларуская вёска напрыканцы лістапада / Еўрарадыё
28 лістапада ў Беларусі чакаецца снег з дажджом і лёгкія замаразкі. Раніцай нядзелі на дарогах будзе галалёд. Але да сярэдзіны дня тэмпература дасягне плюсавых значэнняў: ад 2 да 4 градусаў.
Вецер будзе паўднёва-ўсходні парывісты, днём да 12 м/c.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -2 да 0 градусаў. Такі прагноз перадаюць беларускія метэаролагі.