Надвор'е на 6 чэрвеня ў Беларусі: кароткачасовыя дажджы і да 27 градусаў
Лета ў Беларусі / Еўрарадыё
У нядзелю, 6 чэрвеня, у Беларусі прагназуюць кароткачасовыя дажджы і навальніцы, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераменная воблачнасць. Вецер прагназуецца паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты.
У начны час тэмпература паветра складзе ад +10 да +15 градусаў, у дзённыя гадзіны па краіне чакаецца 21-27 цяпла.