Над Вільняй — слуп чорнага дыму: гарыць завод па перапрацоўцы смецця

Гарыць прадпрыемства па перапрацоўцы смецця Energesman.

Гарыць прадпрыемства па перапрацоўцы смецця Energesman. / Delfi

У Вільні загарэлася прадпрыемства па перапрацоўцы смецця Energiesman, паведамляе Delfi. Жыхароў горада папярэджваюць пра магчымую небяспеку для здароўя: ім рэкамендуюць зачыніць вокны і без патрэбы не выходзіць на вуліцу.

Паведамленне пра пажар паступіла раніцай 27 красавіка а 7:48. Загарэлася смецце ў адным з двухпавярховых будынкаў прадпрыемства на вуліцы Ёчуню, 13, недалёка ад рынку Гарунай.

Для тушэння прыцягнулі сем пажарных машын і пад'ёмнік, на месцы працуе мабільны штаб. Інфармацыі пра пацярпелых пакуль няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.