Нацыянальны аэрапорт Мінск збіраюцца перабудаваць
Нацыянальны аэрапорт Мінск збіраюцца перабудаваць. Яго прэс-служба паведамляе, што падрыхтаваная "архітэктурная канцэпцыя перспектыўнага развіцця". Над ёй працаваў інстытут "Белдзяржпраект".
Перспектыўная стратэгія прадугледжвае развіццё канцэпцыі "горада-аэрапорта". Ён будзе аказваць не толькі авіяцыйныя паслугі. Прапануецца навокал развіваць "цэлы бізнес-горад з паркінгамі, гасцініцай, офісамі, выставачным і гандлёвым цэнтрам".
Плануецца арганізаваць чыгуначную камунікацыю паміж сталіцай і Нацыянальным аэрапортам, пабудаваць чыгуначны тэрмінал.
airport.by