Начны самалёт "Белавія" з Мінска ў Кутаісі не даляцеў да Грузіі
У астраханскім аэрапорце / astrakhanpost.ru
Начны самалёт "Белавія" з Мінска ў Кутаісі не даляцеў да Грузіі. У 04:05 ён прызямліўся ў расійскай Астрахані. Дакладная прычына незапланаванай пасадкі ў РФ пакуль невядомая. Як піша @motolkohelp, у самалёта, імаверна, выявілася тэхнічная няспраўнасць. Верагодна, адмовіў рухавік.
Вядома, што ў Embraer E195LR (EW-513PO), які здзяйсняў палёт, раней адмаўляў вентылятар астуджэння тэхнічнага адсека. Таксама была праблема з дапаможнай сілавой устаноўкай.
Па пасажыраў, якія нечакана апынуліся ў Астрахані, паляцеў іншы самалёт.