Нацбанк Беларусі паведаміў пра стан ЗВР у ліпені
Папярэдні раз ЗВР выраслі ў красавіку / pixabay.com
Нацбанк Беларусі паведаміў пра стан золатавалютных рэзерваў у ліпені 2024-га. За месяц яны выраслі больш чым на 173 мільёны долараў і на 1 жніўня складалі $8,532 млрд. На стан ЗВР паўплывала павелічэнне цаны манетарнага золата і кошт спецыяльных правоў запазычання.
У траўні і чэрвені ЗВР зніжаліся.