Нацбанк Беларусі паведаміў пра рост ЗВР
Найлепшы паказчык у 2023 годзе / pixabay.com
Нацбанк Беларусі паведаміў пра рост ЗВР. На 1 лістапада яны складалі 8 млрд 147,1 млн долараў (гэта найлепшы паказчык у 2023 годзе). За месяц ЗВР РБ выраслі на 222,1 млн долараў. Прырост у кастрычніку адбыўся ў асноўным з-за падаражэння золата.
У верасні было скарачэнне на больш за $66 млн.
ЗВР на канец 2023 года павінны складаць не менш за 6 млрд долараў. Такі ж паказчык быў вызначаны і на 2024-ы год.