На волю выйшлі палітвязні-навукоўцы Юрый Бубнаў і Ганна Скрыган
Юрый Бубнаў і Ганна Скрыган / mogilev.media
На волю датэрмінова выйшлі палітзняволеныя навукоўцы з Магілёва Юрый Бубнаў і Ганна Скрыган, піша mogilev.media.
Як пішуць журналісты, прафесара Бубнава бачылі ў кампаніі сяброў у адной з кавярняў горада. Ганна Скрыган знаходзіцца дома.
Сацыёлаг Юрый Бубнаў (прафесар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання) і эколаг Ганна Скрыган (дацэнт Беларуска-Расійскага ўніверсітэта) былі асуджаныя на два гады калоніі кожны.
Доктар сацыялагічных навук, прафесар Юрый Бубнаў быў асуджаны ў траўні 2023-га за навуковы артыкул, у якім разглядаў прычыны пратэстаў 2020 года і прыйшоў да высновы, што ў іх вінаватыя самі ўлады. З улікам тэрміну ў СІЗА яму заставалася сядзець яшчэ некалькі месяцаў.
Кандыдат геаграфічных навук Ганна Скрыган была затрыманая ў сябе на радзіме, у Расіі, у траўні 2023-га.