На волю выйшла рэдактарка "Зялёнага партала" Яніна Мельнікава
Рэдактарка "Зялёнага партала" Яніна Мельнікава выйшла на волю.
Як распавядала Еўрарадыё, журналістку затрымалі 3 верасня. Перад гэтым у яе дома адбыўся ператрус.
"Зялёны партал" — гэта медыяпраект "Зялёнай сеткі", супольнасці экалагічных арганізацый, ініцыятыў, экспертаў і актывістаў. Сваёй місіяй "Зялёная сетка" называе дасягненне гармоніі паміж чалавекам і прыродай праз устойлівае развіццё і моцны "зялёны" рух.