На волю выйшла палітзняволеная Людміла Кірыленка

Людміла Кірыленка / Скрыншот з відэа
Людміла Кірыленка / Скрыншот з відэа

На волю выйшла палітзняволеная Людміла Кірыленка, піша @prisoners_spring96. Прадпрымальніцу з Рагачова затрымалі ў пачатку мінулага года. У красавіку 2022-га яна была асуджана за ўдзел у пратэстах 2020 года на паўтара года калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін жанчына адбывала ў гомельскай папраўчай калоніі № 4.

Людміле Кірыленка 37 гадоў. У яе двое дзяцей.

На 15 траўня ў нашай краіне налічваецца амаль паўтары тысячы палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.