На волю выйшаў палітвязень Аляксей Кудзін
Аляксей Кудзін на волі / https://www.instagram.com/tanyshka_111/
На волю выйшаў палітвязень Аляксей Кудзін. У жніўні 2021-га ў Маладзечне спартсмен быў асуджаны на два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у супраціве міліцыянерам падчас пратэстаў у жніўні 2020-га.
Кудзін — шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе. Ён удзельнічаў у акцыях пратэсту, пазней падчас затрымання быў жорстка збіты сілавікамі. Ратуючыся ад пераследу (у Беларусі распачалі крымінальную справу), Аляксей Кудзін выехаў за мяжу. Аднак яго затрымалі ў Расіі і ў ліпені 2021-га выдалі беларускім сілавікам.