На відэа трапіла, як ў Мінску хлопец ехаў на трамваі, зачапіўшыся за яго ззаду
На відэа трапіла, як ў Мінску хлопец ехаў на трамваі, зачапіўшыся за яго ззаду. У той момант ён рухаўся па Ульянаўскай вуліцы. Праз нейкі час невядомы саскочыў з трамвая і сышоў.
"Мінсктранс" перадаў відэаматэрыялы пра інцыдэнт для вывучэння ў міліцыю і спадзяецца, што там дадуць "прававую ацэнку". У ДАІ кажуць, што невядомаму пагражае штраф — ад 29 да 87 рублёў, паведамляе minsknews.by.