На тэрыторыі Чачэрскага раёна высякаюць сады

Высякаюць сады / checherskivestnik.by
На тэрыторыі Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці высякаюць сады. Мясцовыя чыноўнікі кажуць, што яны старыя, маюць нізкую эканамічную каштоўнасць. Ёсць нават абласны план, паводле якога стаіць задача раскарчаваць запланаваныя плошчы да пачатку пасяўной кампаніі. У Чачэрскім раёне гэта 122 гектары.
Агулам збіраюцца ліквідаваць сем садоў. Працаўнікі сельскай гаспадаркі самі не паспяваюць з "раскарчоўкай", таму ім на дапамогу пасылаюць "працоўныя калектывы гарадскіх арганізацый".
У райвыканкаме кажуць, што збіраюцца "ў далейшым выкарыстаць землі эфектыўна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.