На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар падаражэў на 6 капеек
Стартавалі таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар у адначассе падаражэў на 6 капеек, еўра — на 5,5 капейкі.
Гэта гістарычныя максімумы курсаў замежных валют у Беларусі.
Рост валютных курсаў тлумачыцца апошнімі палітычнымі падзеямі, у прыватнасці — прызнаннем "Л/ДНР" з боку Расіі і ўводам расійскіх войскаў на гэтыя тэрыторыі. Гэта рэзка панізіла курс расійскага рубля на валютных біржах, а расійская валюта пацягнула за сабой і беларускую.