На суботу ў Беларусі прагназуюць парывісты вецер
У суботу 29 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі — пераважна мокры снег. На дарогах прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, удзень з пераходам на паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду. Чакаюцца парывы да 14 метраў за секунду, уначы ў многіх раёнах, а ўдзень месцамі парывы будуць дасягаць 15-18 метраў за секунду.
Уначы тэрмометры пакажуць ад 0 да 5 марозу, удзень будзе -3...+2.