На стадыёне “Дынама” ў Мінску гарэла кабіна вежавага крана (фота, відэа)

На стадыёне “Дынама” ў Мінску гарэла кабіна вежавага крана (фота, відэа)

У другой палове дня 1 снежня на стадыёне “Дынама” ў Мінску гарэла кабіна вежавага крана. Як вядома, там працягваецца рэканструкцыя. На месца прыехалі ратавальнікі, якія аператыўны ліквідавалі ўзгаранне.

Фота і відэа змясціла ў Twitter прэс-служба мінскага гарадскога МНС. Адзначаецца, што ў выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Высвятляецца прычына ўзгарання.

На стадыёне “Дынама” ў Мінску гарэла кабіна вежавага крана (фота, відэа)
Фота: twitter.com/112by_minsk