На пятніцу ў Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Вецер, ілюстрацыйнае фота / Shutterstock
У пятніцу, 31 кастрычніка, у Беларусі прагназуецца хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Часам пройдуць дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні, удзень — з пераходам на заходні, паўночна-заходні ўмераны. У многіх раёнах прагназуецца моцны парывісты вецер да 15-20 метраў за секунду — сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэрмометры на працягу сутак пакажуць 5-11 градусаў цяпла, удзень па паўднёвым захадзе краіны чакаецца да +13 градусаў.
Выходныя ў Беларусі будуць пераважна без ападкаў, толькі па паўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэрмометры ўдзень пакажуць 6-13 градусаў вышэй за нуль. У нядзелю па паўднёвым захадзе чакаецца да +17 градусаў.
Прагноз надвор'я на 31 кастрычніка / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 31 кастрычніка / Белгідрамет