На пажары ва Уздзенскім раёне загінулі два чалавекі

На пажары ва Уздзенскім раёне загінулі два чалавекі

Два чалавекі загінулі на пажары ва Уздзенскім раёне. Узгаранне адбылося пасля 21.00 12 сакавіка, у жылым доме ў вёсцы Вялікая Уса.

Ахвярамі здарэння стаў 50-гадовы гаспадар дома, рабочы прадпрыемства “Белдрэўрэсурс” і яго госць, 62-гадовы пенсіянер.

Прычыны пажару высвятляюцца, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.