На "Нафтане" скарачаюць адразу 600 працоўных месцаў
Большасць работнікаў перайшлі на іншыя працоўныя месцы, але 200 чалавек засталіся без працы.
Наваполацкі завод "Палімір" спыніў выпуск сінтэтычнага валакна Нітрон-З. У выніку прадпрыемства скарачае каля 600 працоўных месцаў, паведамляе сайт praca-by.info.
Па словах работнікаў, вытворчасць спыніла выпуск прадукцыі з 16 сакавіка. Большай частцы работнікаў перавялі на іншую працу. Каля 200 чалавек засталіся непрацаўладкаванымі, гэта пераважна пенсіянеры, хаця ёсць і моладзь. Скарочаным работнікам выдалі дапамогу — па 5 месячных заробкаў.
Работнікі "Нафтана" кажуць, што скарачэнні чакаюць яшчэ шэсць прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Наваполацка.