На МКАД у аварыю патрапіў BMW спецпадраздзялення МУС "Страла" (фота)
Здарэнне адбылося на вонкавым баку Мінскай кальцавой аўтадарогі ў раёне перакрыжавання з Даўгінаўскім трактам.
Як паведамляе сайт onliner.by, BMW 5-Series GT "Стралы" сутыкнуўся з Citroen C5. Апошні аўтамабіль, якім кіравала маладая жанчына, атрымаў значныя пашкоджанні, яго пагрузілі на эвакуатар. Пацярпелых няма.
Адзначым, што ў аўтапарку ДАІ знаходзіцца некалькі BMW 5-Series GT.



Фота — onliner.by