На МКАД у аварыю патрапілі каля 10 аўтамабіляў (фота)

На ўнутраным коле МКАД быў абцяжараны рух аўтамабіляў — з-за машын, якія трапілі ў аварыі, і з-за абмежавання інспектарамі ДАІ дапушчальнай хуткасці.



Як паведамляе сайт onliner.by, прычынай аварый стаў правал асфальта ў двух месцах дарогі. Ямы (20-30 сантыметраў у глыбіню і да 1,5 метра ў шырыню) ўтварыліся, верагодна, з-за перападу тэмператур. У 8-10 машын былі пашкоджаныя найперш колы, падвескі. Пацярпелых сярод кіроўцаў і пасажыраў няма.

Дарэчы, ямы былі ўжо напярэдадні. Уначы там, нібыта, правялі "ямачны рамонт", які аднак не дапамог.


Фота — auto.onliner.by