На МКАД-2 сутыкнуліся фура і снегаўборачная машына (фота)

На МКАД-2 сутыкнуліся фура і снегаўборачная машына (фота)

Аўтааварыя з удзелам вялікагруза Volvo і снегаўборачнай машыны МАЗ адбылася 9 студзеня на другой МКАД. Кіроўца фуры ехаў па 22-м кіламетры дарогі, уперадзе ішлі дзве снегаўборачныя машыны на адлегласці 80 метраў між сабой. Фура пайшла на абгон і апярэдзіла першы МАЗ, але кіроўца не заўважыў, што другая машына абсталяваная дадатковым снегаўборачным адвалам.

У выніку гэтай спешкі адбылася аварыя. Машыны занесла і выкінула на раздзяляльны металічны адбойнік. У МАЗа прабітая пярэдняя частка кабіны, а кіроўца цудам не пацярпеў і атрымаў толькі драпіны, паведамляе abw.by са спасылкай на ДАІ Мінскага раёна.

Фота: ДАІ